Андрэй Ягораў: Уладам няма з кім весці перамовы


На думку палітолага, нядаўняя спроба апазіцыйных палітыкаў аб’яднацца, хутчэй за ўсё, не будзе мець значных вынікаў. Бо гэтая кааліцыя лучыць “толькі вузкае кола людзей, нелегітымных і не вельмі моцных, каб уступаць хоць у нейкі дыялог з уладамі, каб хоць нешта зменяць у сітуацыі ў краіне”, – мяркуе ён.

У Менску распачала працу канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці. Гэтая структура – адзін з галоўных інстытуцыянальных гульцоў праграмы “Усходняе партнёрства”. Праграма была прынятая Еўрапейскім Звязам у 2009 г. дзеля збліжэння з ЕЗ шасці краінаў Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі.

Адною з найбольш актуальных праблемаў для экспертаў кіраўнік Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў назваў адсутнасць “суб’екту, з якім улада пагадзілася б весці перамовы”. Гэтая праблема абмяркоўвалася падчас мінулай канферэнцыі Нацыянальнай платформы, але з-за амбіцыяў апазіцыйных лідараў так і засталася не вырашанаю.

Паводле эксперта, больш эфектыўным было б аб’яднанне “палітычных суб’ектаў з суб’ектамі арганізаванай грамадзянскай супольнасці ды тымі сіламі, якія сёння з’яўляюцца ў выглядзе спантаннай грамадскай актыўнасці”. Усе гэтыя сілы разам маглі б прымусіць улады пайсці на дыялог, мяркуе ўдзельнік канферэнцыі НП ФГС.

belsat.eu

Стужка навінаў