Праваабаронца: Людзі баяцца нават называць сваё прозвішча


У раённых судах Менску праходзяць працэсы над затрыманымі падчас акцыі маўклівай салідарнасці ўчора, 22 чэрвеня. Іх судзяць на падставе артыкулу КоАП «Дробнае хуліганства».

Як паведаміла праваабаронца Наста Лойка, «у судзе няма ні спісаў людзей, каго судзяць, ні ў якіх пакоях, ні хто судзіць». Гэта вельмі грубае парушэнне, падкрэслівае праваабаронца. Паводле яе, працаўнікі міліцыі спачатку не пускалі яе ў залу судовага паседжання, трапіць на працэс атрымалася толькі пасля вуснага звароту да старшыні суда.

Паводле праваабаронцы, частка затрыманых – гэта людзі, якія выпадкова апынуліся на плошчы, «якія нават не ўдзельнічалі ў акцыі». «Большасць людзей упершыню выйшлі на вуліцы, каб выказаць свае перакананні ў такой форме», – дадае яна.

«Людзі вельмі баяцца нават называць сваё прозвішча, таму вельмі складана атрымаць інфармацыю, што з імі адбывалася і ў РУУС, і на Акрэсціна. Пакуль людзям выносяць штрафы, 20 базавых, і я думаю, так і будзе працягвацца», – кажа Наста Лойка.

belsat.eu

Стужка навінаў