33 тысячы жыхароў Данбасу атрымалі расейскія пашпарты


За паўгода 55 тысяч жыхароў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» падалі заявы на атрыманне расейскага грамадзянства ў спрошчаным парадку.

Як паведаміў намеснік начальніка міграцыйнай службы МУС «ДНР» Ігар Скрэбаў, ужо больш за 35 тыс. атрымалі пацвярджэнне аб атрыманні грамадзянства РФ.

Hавiны
Крэмль спрасціў атрыманне расейскіх пашпартоў для жыхароў ЛНР і ДНР
2019.04.24 18:08

З іх больш за 33 тысяч атрымалі пашпарты.

У красавіку Крэмль спрасціў атрыманне расейскіх пашпартоў для жыхароў «ЛНР» і «ДНР». Для атрымання грамадзянства жыхарам самаабвешчаных рэспублік трэба падаць копію актуальнага пашпарту і заяву ў тэрытарыяльныя органы расейскага МУС. Разгляд дакументаў аб выдачы расейскага пашпарту павінен заняць не больш за тры месяцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў