Сабралі грошы аштрафаваным пасля акцыі «Стоп-бензін»


Спатрэбілася менш за 24 гадзіны, каб сабраць неабходную суму памерам 2,5 млн руб. для пяці пакараных удзельнікаў.

Большая частка сродкаў прыйшла праз электронныя пераводы. Тыя ж, хто хацеў перадаць грошы асабіста, спаткаліся сёння а 19:00 каля адной з менскіх парковак.

Паводле дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «За аўта» Арцёма Шаркова, грошы перадавалі самыя розныя, збольшага не знаёмыя арганізатарам акцыі асобы: «Людзі хацелі проста паказаць сваю салідарнасць, прыналежнасць да гэтага, бо мы насамрэч вырашылі пытанне, якое хвалюе кожнага ў нашай краіне», – кажа Арцём Шаркоў.

На наступны дзень пасля правядзення акцыі Аляксандр Лукашэнка загадаў зменшыць кошты на бензін. «Белнафтахім» падпарадкаваўся, і з сённяшняга дня рознічныя кошты на паліва знізіліся на 13–22 %.

belsat.eu

Стужка навінаў