Сяргей Рыжоў адмаўляецца ад удзелу ў выбарах


Адзін з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду, Сяргей Рыжоў заявіў аб тым, што ягоная ініцыятыўная група спыняе збор подпісаў.

“Я лічыў і працягваю лічыць памылкаю з боку прэтэндэнтаў у кандыдаты на такую высокую пасаду выхад на выбары ў якасці самастойных кандыдатураў з-за адсутнасці рэальных перспектываў па высоўванні адзінага кандыдата у яксці альтэрнатывы дзейнаму прэзідэнту” – гаворыцца ў заяве Сяргея Рыжова.

Былы прэтэндэнт таксама адзначыў, што на працягу кампаніі па сборы падпісаў прэзідэнцкая “вертыкаль” аказвае ціск на насельніцтва, таксама паводле Сяргея Рыжова, асобныя кіраўнікі прадпрыемстваў ціснуць на сваіх супрацоўнікаў.

Бліжэйшым часам Сяргей Рыжоў плануе ўзяць удзел у стварэнні партыі “Белая Русь” ды заяўляе аб працягу сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці “на карысць ды на славу свайго народу”.

belsat.eu

Стужка навінаў