Прысуд Герасімені і мільён падпісчыкаў на YouTube. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» прапаноўвае ўласны рэйтынг галоўных падзеяў апошніх дзён. Ці здагадаецеся вы, пра што ідзе гаворка без нашых падказак?

У гандлёвым цэнтры «Galleria Minsk» 22 снежня адмысловай цырымоніяй стартаваў продаж беларускіх ноўтбукаў, якія нібыта вырабляе завод «Гарызонт». Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка 1 верасня паказаў «першы камп’ютар, створаны ў Беларусі», – ноўтбук нібыта ад заводу «Гарызонт», які вельмі нагадваў «Lenovo IdeaPad 3». Паведамлялася, што камп’ютар будзе каштаваць ад Br 1300 у залежнасці ад камплектацыі і што яго запусцяць у серыйную вытворчасць у лістападзе 2022 года. Але беларускія ноўтбукі «H-book MAK4» прыбралі з продажу праз тры дні пасля яго пачатку.

Hавiны
Ноўтбукі беларускага «Гарызонту» выставілі на продаж па цане ад 1599 рублёў. Гэта не шмат?
2022.12.22 17:27
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Менскі гарадскі суд абвясціў вырак спартоўцам Аляксандры Герасімені і Аляксандру Апейкіну. Іх прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі за заклікі да санкцыяў супраць Беларусі. Справу разглядалі ў межах спецыяльнага вядзення. Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін на судзе не прысутнічалі, яны выехалі з Беларусі яшчэ ўвосень 2020 года. Спартоўцы сталіся першымі беларусамі, каго беларускі суд асудзіў завочна.

Закон аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае з’яўленне ў Беларусі завочнага следства і суда над абвінавачванымі, калі тыя застаюцца за межамі Беларусі, 21 ліпеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

26 снежня колькасць падпісчыкаў YouTube-каналу «Вот так» пераваліла за мільён. Колькасць праглядаў відэа на канале неўзабаве дойдзе да паўмільярда. 100 тыс. падпісчыкаў канал «Вот так» сабраў яшчэ ў 2019 годзе.

Гэта найбуйнейшы YouTube-канал «Белсату». На ім выходзіць праграма «Вот так» – расейскамоўныя міжнародныя навіны, разлічаныя на постсавецкую прастору, дзе разумеюць расейскую мову (больш за 70 % гледачоў праграмы – не з Беларусі, а з Расеі, Украіны, Казахстану ды іншых краінаў). Таксама на гэтым канале публікуюцца асобныя сюжэты і гутаркі па-расейску з праграмы «ПраСвет» і расейскамоўныя праграмы, сярод якіх «Вечаровы шпіль», «Лукавыя навіны» і «Хада думкі».

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Рэпрэсіі, міжнародны крызіс, вайна суседзяў, у якую ўцягнутая нашая краіна. Падаецца, што год цалкам складаўся адно з кепскіх навінаў. Але гэта не так. Шчасце можна знайсці нават у найцямнейшыя часы – так казаў адзін мудрэц у вядомай дзіцячай казцы. Давайце прыгадаем шчаслівыя моманты беларусаў у 2022 годзе.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

23 снежня кіраўніцтва Нацыянальнага мастацкага музею пастанавіла звольніць з установы адразу 18 асобаў. Прычынаю масавага звальнення можа быць публікацыя абразлівай нататкі пра намесніцу дырэктара музею ў навуковай і асветніцкай працы Святлану Анейку і кіраўніцу аддзелу беларускага мастацтва ХХ–ХХI стагоддзяў Кацярыну Ізафатаву ў прапагандысцкіх рэсурсах.

Hавiны
Каго і за што звальняюць з Нацыянальнага мастацкага музею Беларусі
2022.12.27 09:01
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Дэ Лёс belsat.eu

 

 

 

 

 

 

Стужка навінаў