Заробкі беларускіх медыкаў знізіліся на 51 рубель


У беларускіх бюджэтнікаў у лістападзе ўпалі сярэднія і рэальныя заробкі, разлічаныя з улікам інфляцыі. Пра гэта паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на звесткі Белстату.

Машына хуткай дапамогі. 8 лютага 2021.
Фота: ТК / Белсат

Сярэдні лістападаўскі заробак у бюджэтнікаў у лістападзе склаў 1 173,8 рубля (сума да выплаты падаткаў). Гэта на 4,3 рубля, ці на 0,4% менш, чым у кастрычніку.

Сярэдні заробак у ахове здароўя ўпаў да 1 374,8 рубля, або на 51 рубель. У лекараў сярэднія заробкі ўпалі да 2 235,7 рубля (амаль на 66 рублёў), а ў медсясцёр – да 1 415,7 рубля (на 58 рублёў).

А вось у адукацыі заробкі ў сярэднім выраслі амаль на 13 рублёў – да 992,9 рубля. Настаўнікі ў лістападзе ў сярэднім атрымлівалі 1 192,4 рубля, ці на 16,3 рубля больш, чым у кастрычніку.

Рэальны заробак у лістападзе ў бюджэтнікаў упаў на 0,9% да кастрычніка, у тым ліку ў ахове здароўя зніжэнне склала 4,1%, а ў адукацыі рост – 0,8%.

Hавiны
У асобных раёнах да 50 вакансіяў дактароў. Паглядзелі, дзе найбольш катастрафічная сітуацыя з медыкамі
2021.12.29 15:35

Але знайсці працу з такімі сярэднімі заробкамі не так і проста. Гэтак, для лекараў-спецыялістаў у агульнарэспубліканскім банку вакансій змешчана 3145 прапаноў ад наймальнікаў. Больш за палову з іх заробкам да 850 рублёў (1631 вакансія). Для медсясцёр размешчана 2886 вакансій, з іх 2047 – на заробак да 700 рублёў.

Для настаўнікаў адкрыта 337 вакансіяў, з якіх 291 – з заробкам да 700 рублёў.

Hавiны
«Не найлепшы час». Алігарх Зайцаў прызнаў затрыманне з выплатаю заробкаў у ФК «Рух»
2021.12.30 09:07

МГ belsat.eu

Стужка навінаў