У Беларусі пад самы Новы год заблакавалі сайт «Першы рэгіён»


31 снежня 2021 года у Беларусі быў заблакаваны сайт берасцейскага выдання «Першы рэгіён». Пра гэта паведамілі ў рэдакцыі выдання.

Скрын з сайту «Першы рэгіён»

Як адзначаецца, «Белтэлекам» і «Лайф» ужо блакуюць сайт.

«Што за прычыны? Пакуль не ведаем, таму што ніякіх апавяшчэнняў не атрымалі. Вырашылі зрабіць сюрпрыз, так бы мовіць», – кажуць у рэдакцыі, дадаўшы, што ўладам «не падабаецца любое альтэрнатыўнае меркаванне, якое адрозніваецца ад прапаганды».

З-за мяжы сайт працягвае працаваць.

Hавiны
Філія расейскага агенцтва «Интерфакс» спыняе працу ў Беларусі
2021.12.31 18:36

Нагадаем, што інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс-Запад», адзіным заснавальнікам і ўладальнікам якога з’яўляецца расейскае АТ «Интерфакс», спыняе сваю працу ў Беларусі з 1 студзеня.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў