У адказ на санкцыі Пуцін прыгразіў разарваць расейска-амерыканскія стасункі


30 снежня Уладзімір Пуцін паразмаўляў праз тэлефон з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Тэмаю размовы сталіся пытанні бяспекі Расеі, пра якія бакі дамаўляліся падчас відэаканферэнцыі 7 снежня, паведамляе прэсавая служба Крамля.

Сустрэча Байдэна і Пуціна ў Жэневе. 16 чэрвеня 2021 года.
Фота: kremlin.ru

Уладзімір Пуцін падчас размовы з Джо Байдэнам заявіў, што не жадае прасоўвання NATO на Усход і размяшчэння зброі альянсу каля расейскіх межаў. Таксама кіраўнік Крамля прыгразіў, што ў адказ на санкцыі ЗША Масква можа пайсці на поўны разрыў расейска-амерыканскіх стасункаў.

Бакі таксама дамовіліся працягнуць дыялог у Жэневе 9–10 студзеня, а потым у межах саміту Расея – NATO у Бруселі 12 студзеня. 13 студзеня пачнуцца дыскусіі ў АБСЕ.

У сваю чаргу Джо Байдэн падкрэсліў асаблівую адказнасць Расеі ды ЗША ў пытанні стабільнасці ў Еўропе і свеце ў цэлым, а таксама тое, што ў Вашынгтону няма намераў разгортваць на тэрыторыі Украіны ўдарныя наступальныя ўзбраенні.

Прэзідэнты ў канцы размовы абмяняліся навагоднімі віншаваннямі і зычэннямі.

Hавiны
Былы кіраўнік МЗС Расеі Андрэй Козыраў: мы даўно павінны былі ўступіць у NATO
2021.12.28 15:30

 

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў