На падстанцыі ЦЭЦ-4 у сталіцы адбылася аварыя


Ранкам 31 снежня па ўсім Фрунзенскім раёне Менску адбылося адключэнне электрычнасці, паведамляе тэлеграм-канал «Минск. Официально».

Менская ЦЭЦ-4.
Фота: belnovosti.by

Фрунзенскі раён сталіцы застаўся без электрычнасці. Прычынаю таму стала аварыя на ЦЭЦ-4. Але праз 10 хвілінаў усе спажыўцы былі падключаныя.

«На гэты момант адмыслоўцы працуюць на падстанцыі ЦЭЦ-4, трывае рамонт раз’яднальніка. Прычына высвятляецца», – распавёў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Фрунзенскага раёну Дзяніс Драпей.

Hавiны
Кіраўніцтва гарадзенскага «Азоту» палохае Еўразвяз тэхнагеннай катастрофай
2021.12.12 20:47

ВЛ belsat.eu

Стужка навінаў