У Міністэрстве аховы здароўя не чакаюць зніжэння захворвання на ковід


Першую дозу вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі каля 2,9 млн чалавек. Аб гэтым заявіў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у інтэрв’ю «Беларусь 1».

Па словах міністра, цяпер каля 2,9 млн чалавек прышчэплены першым кампанентам вакцыны.

«Крыху менш за 4 % вакцынаваных знаходзяцца ў стацыянарах. Менш за 0,5 % – у рэанімацыйных аддзяленнях. Гэта паказвае эфектыўнасць вакцынацыі», – лічыць Піневіч.

Тыдзень
Фальсіфікацыя статыстыкі вакцынацыі і крызіс на мяжы. Падсумоўваем тыдзень у жывым эфіры
2021.10.17 22:01

Як адзначыў міністр, інтэнсіўнага зніжэння захворвання на COVID-19 пакуль не назіраецца.

«Мы і не можам чакаць інтэнсіўнага зніжэння захваральнасці. Мы бачым павольную, павольную стабілізацыю. Мы бачым аднолькавыя паступленні хворых і расце колькасць выпісаных пацыентаў. І трохі менш паступае ў стацыянары пацыентаў з пнеўманіямі. Гэта тэндэнцыя прадаўжаецца», – канстатаваў ён.

Hавiны
Zerkalo.io: Улады завышаюць колькасць прышчэпленых беларусаў амаль на 40%
2021.09.11 10:50

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя наконт вакцынацыі выклікае недавер у экспертаў і грамадскасці. Раней журналісты Zerkalo.io звярнулі ўвагу на тое, што афіцыйныя дадзеныя ўладаў Беларусі наконт колькасці прышчэпленых істотна супярэчыць звесткам расейскага ўраду аб аб’ёмах вытворчасці вакцыны ад каронавірусу. Выданне прыйшло да высновы ўлады могуць завышаць колькасць прышчэпленых беларусаў прыкладна на 40%.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў