Адмена масачнага рэжыму, заява пра пазбаўленне грамадзянства. Галоўнае за тыдзень у малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu узгадвае самыя рэзанансныя і абсурдныя падзеі апошніх дзён.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўразвязу, штучна створаны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, трывае ўжо пяць месяцаў. Крызіс распачаўся ў канцы траўня пасля скандалу з пасадкай самалёта Ryanair, які пацягнуў за сабой беспрэцэдэнтныя абмежавальныя захады з боку ЕЗ і ў тым ліку ўвядзенне сектаральных санкцыяў.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра беларускі канал нерэгулярнай міграцыі
2021.10.27 16:55

У гэтай сітуацыі рэжым Лукашэнкі даў зразумець, што разглядае міграцыйнае пытанне ў якасці механізму шантажу Еўразвязу і помсты за санкцыі. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што цяпер заходнія краіны будуць вымушаныя самастойна «лавіць» мігрантаў. Уладзімір Макей прыгразіў скасаваць супрацу з ЕЗ у пытаннях нелегальнай міграцыі, «калі на Захадзе на адумаюцца».

Hавiны
Нямеччына разабралася, як ідзе нелегальная міграцыя праз Беларусь, і прыдумала, як яе спыніць
2021.10.26 12:28

Пасля гэтых заяваў стаў назірацца выбуховы рост нерэгулярнай міграцыі праз беларускую мяжу. Толькі польскія памежнікі за гэты час зафіксавалі больш за 20 тысяч спробаў незаконна трапіць у Еўразвяз.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Падраздзяленне МУС прапаноўвае пазбаўляць беларускага грамадзянства асобаў, прызнаных вінаватымі ў экстрэмізме, тэрарызме або злачынствах, якія прычыняюць шкоду інтарэсам Беларусі. Прапанову Вячаслава Арлоўскага з ГУБАЗіКу нельга назваць беспрэцэдэнтнай – аналагічныя нормы практыкаваліся ў Савецкім Саюзе і нацысцкай Нямеччыне.

Прадстаўнік офісу Святланы Ціханоўскай у юрыдычных пытаннях Сяргей Зікрацкі кажа «Белсату»: не мае сэнсу наогул звяртаць увагу на такія заявы, бо яны супярэчаць дзейнаму заканадаўству.

Артыкулы
«Гэта супярэчыць Канстытуцыі». Офіс Ціханоўскай аб прапанове ГУБАЗіКу пазбаўляць беларусаў грамадзянства
2021.10.19 17:53

«Ёсць артыкул 10 Канстытуцыі, які прадугледжвае, што грамадзянін Беларусі не можа быць пазбаўлены грамадзянства, – кажа Зікрацкі. – Таму каб зрабіць тое, што яны абвясцілі, трэба спачатку памяняць Канстытуцыю. Я б не абмяркоўваў наступстваў такой прапановы, бо прапанова не мае пад сабой ніякага абгрунтавання».

Hавiны
Прымусовае пазбаўленне грамадзянства. Як рабілі камуністы і нацысты
2021.10.20 11:58
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Расейскі журналіст і галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў запісаў інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай. У інтэрв’ю Святлана Ціханоўская расказала пра тое, што не плануе балатавацца на прэзідэнцтва на новых выбарах:

«У нас шмат вартых людзей, якія могуць узяць на сябе кіраўніцтва краінай. Таму мой адказ – не».

Меркаванні
Час быць лідарам. Пра інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай «Эху Москвы»
2021.10.27 18:52

Таксама Ціханоўская выказалася пра эфектыўнасць заходніх санкцыяў супраць Лукашэнкі і ягонага атачэння:

«Яны [санкцыі] былі б нашмат больш эфектыўнымі, калі б прадстаўнікі рэжыму не маглі прыехаць і ўзяць крэдыты. Яны могуць. Таму давайце задамо пытанні прадстаўнікам Крамля: ці вартыя яны таго? <…> Трэба паказваць новага чалавека ва ўладзе, які будзе таксама паляпшаць нашыя гандлёвыя, эканамічныя адносіны з Расеяй. Я думаю, гэта будзе ўзаемавыгадная і адкрытая пазіцыя для ўсіх. Навошта ў Крамлі думаюць, што пасля Лукашэнкі ўсё будзе дрэнна? У нашых адносінах усё будзе яшчэ лепш».

Hавiны
Галоўны рэдактар радыё «Эхо Москвы» Венядзіктаў запісаў інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай
2021.10.26 18:23
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Старшыня Беларускага аб’яднання рабочых Сяргей Дылеўскі абвесціў пачатак у Беларусі забастоўкі на 1 лістапада. Абяцаюць спыніць вытворчасць па ўсёй краіне, калі ўлады не выканаюць патрабаванняў БАР. Такая заява стала навіною не толькі для ўладаў, але і для іншых прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці. Святлана Ціханоўская адзначыла: хоць пытанне страйку сапраўды хвалюе шмат якіх беларусаў, яе варта пачынаць толькі тады, калі будзе правядуць адпаведнае рыхтаванне.

Hавiны
Павел Латушка – аб прычыне немагчымасці страйку 1 лістапада: Нам не ўдалося аб’яднацца
2021.10.30 11:47
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

У сувязі з рэзкім ростам колькасці інфікаваных каронавірусам і цяжарам на медыцыну ўлады пайшлі на крокі, якія б дазволілі зменшыць колькасць хворых і смяротнасць. Але Лукашэнка раскрытыкаваў гэтыя захады і заявіў, што міліцыянты, якія кантралююць масачны рэжым у краіне, «мацаюць усюды, нават жанчын не шкадуючы». Падчас нарады аб эпідэмічнай сітуацыі Лукашэнка востра раскрытыкаваў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча за тое, што ведамства занялося супрацьдзеяннем распаўсюду каронавіруса. Адным з патрабаванняў Лукашэнкі стала вяртанне планавай медычнай дапамогі.

Hавiны
Як Лукашэнка прыйшоў да ковід-дысідэнцтва. Згадваем галоўныя выказванні
2021.10.22 18:08

Абурыў Лукашэнку і масачны рэжым. Чамусьці ён сказаў, што міліцыянты напружваюць моцна людзей і «мацаюць усюды, нават жанчын не шкадуючы». Не зусім зразумела, што меў на ўвазе Лукашэнка і чаму ён лічыць, што падчас кантролю масачнага рэжыму міліцыянты мацаюць людзей. Але за гэта ён раскрытыкаваў міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова.

Hавiны
Абяцанне Лукашэнкі «разабрацца з каронавірусам» вылілася ў адмену ўсіх антыковідных абмежаванняў
2021.10.19 17:26

Вядома, што нашэнне масак значна змяншае рызыку інфікавання і распаўсюду інфекцыі. Большасць краінаў свету ўвялі абавязковы масачны рэжым, калі пандэмія толькі набірала абароты. Тое ж датычыць і сацыяльнага дыстанцыявання. Вакцынацыя для некаторых групаў насельніцтва ў многіх краінах свету таксама стала абавязковай. Урады краінаў імкнуцца, каб у наяўнасці была надзейная вакцына супраць інфекцыі, прышчэпка якой робіцца бясплатна. У Беларусі сітуацыя з вакцынацыяй выглядае зусім не аптымістычна.

Hавiны
Доктар – пра адмену масачнага рэжыму: «Службовым асобам давядзецца адказваць і перад законам, і перад людзьмі»
2021.10.22 13:53
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў