Кыргызстан заманьвае да сябе айцішнікаў з Беларусі і Расеі


Кыргызстан дазволіў айцішнікам з Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Казахстану, Малдовы і Расеі атрымліваць статус «лічбавага качэўніка», Digital Nomad. Пра гэта паведамляе Міністэрства эканомікі і камерцыі Кыргызстану.

Міністр эканомікі і камерцыі Кыргызстану Даніяр Амангельдзіеў.
Фота: mineconom.gov.kg

Статус «лічбавага качэўніка» дазваляе іншаземцам не рэгістравацца паводле месца пражывання, працаваць без дазволу, аўтаматычна атрымліваць персанальны ідэнтыфікацыйны нумар, ініцыяваць рэгістрацыю юрыдычнай асобы, атрымліваць у спрошчаным парадку паслугі ў Міністэрстве юстыцыі і падатковай. Палажэнне дзее да 31 снежня 2023 года.

«За час пандэміі паўсюдная практыка дыстанцыйнай працы вылучыла і сфармавала пэўны кластар спецыялістаў, якім не трэба быць у офісе, а таксама шмат якія гэтыя людзі працуюць на некалькі кампаніяў. Стварыць спрыяльныя ўмовы для рэлакацыі такіх людзей у Кыргызстан – мэта гэтай нарматыўнай ініцыятывы», – заявіў міністр эканомікі і камерцыі Кыргызстану Даніяр Амангельдзіеў.

У міністэрстве лічаць, што Кыргызстан дзякуючы прыродзе і геапалітыцы можа стаць зручным месцам працы для айцішнікаў, што ў сваю чаргу будзе спрыяць развіццю турызму, інвестыцыяў і стварэнню новых працоўных месцаў.

Hавiны
У Расеі незадаволеныя, што краіны ШАС удзельнічалі ў антытэрарыстычных вучэннях разам з ЗША
2022.08.23 11:37

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў