Польскі ўрад прапанаваў увесці надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю


Беларуска-польская мяжа.
Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum

Сёння Савет міністраў прыняў рашэнне папрасіць прэзідэнта ўвесці надзвычайнае становішча тэрмінам на 30 дзён у памежнай зоне, паведамляе «Telewizja Polska».

Гаворка ідзе пра 115 гарадоў правінцыі Падляшша і 68 гарадоў ваяводства Люблін.

«Сітуацыя на мяжы напружаная. Таму Савет Міністраў пастанавіў звярнуцца да прэзідэнта з просьбай аб увядзенні надзвычайнага становішча на 30 дзён у памежнай зоне – у частцы Падляскага і Люблінскага ваяводстваў», – заявіў прэм’ер-міністр Матэўш Маравецкі.

Па словай прэмʼер -міністра, такое становішча прадугледжвае ўвядзенне каталога відаў дзейнасці, якія не будуць дазволеныя на 30 дзён і «дзякуючы гэтаму мы зможам лепш забяспечыць якасць герметычнасці нашай мяжы і проста перадухіліць гэтыя агрэсіўныя дзеянні, правакацыі, якія пастаянна праводзіць і ўзмацняе рэжым Лукашэнкі».

Ён таксама адзначыў, што падобныя меры ўжо прынялі Літва і Латвія. Цяпер рашэнне Кабміна павінен зацвердзіць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Артыкулы
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда – беларусам: пачувайцеся тут як дома
2021.08.31 14:03

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў