Галоўны рэдактар Onliner.by сышоў з працы


Замест Мікалая Казловіча, які прапрацаваў у выданні 10 гадоў, выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара «Анлайнера» цяпер будзе Мікалай Градзюшка.

Блог Мікалая Казловіча на сайце Onliner.by.
Фота: Белсат

Журналіст Мікалай Казловіч паведаміў 31 жніўня на Facebook, што пакідае пасаду галоўнага рэдактара парталу Onliner.by. Рашэнне ён растлумачыў так:

«Планета пада мной круцілася занадта хутка. У бліжэйшыя тыдні трэба намацаць раўнавагу. Канкрэтных планаў няма. Перш за ўсё трэба з’ездзіць у Горск у бацькаў дом і навесці парадак на сядзібе. Разбяруся з гэтым і сяду на лаву ў садзе. Недзе там ужо 10 гадоў жыве мудры верабей-публіцыст. Паслухаю яго. Усё будзе добра!»

Мікалай Градзюшка, які зараз зойме месца Казловіча, раней быў выпускаючым рэдактарам. У снежні 2020 года яго аштрафавалі на 810 рублёў за ўдзел у маршы пратэсту, ён жа на судзе даводзіў, што проста выйшаў у краму.

Hавiны
Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе
2021.07.12 14:54

Падчас летняй «зачысткі» незалежных СМІ сілавікі не прыходзілі з ператрусам у офіс Onliner.by, але 9 ліпеня быў ператрус у журналісткі выдання Настассі Занько. У сацсетках «Анлайнер» рэгулярна паведамляе пра DDoS-атакі на свой сайт.

Onliner.by быў заснаваны ў 2001 годзе як блог пра мабільныя тэлефоны і тэлекамунікацыю. Паступова сайт завёў форум і каталог тавараў, стаў асвятляць і іншыя тэмы: аўто, нерухомасць, фінансы. У снежні 2014 года беларускія ўлады заблакавалі сайт (фармальна – праз парушэнне гандлёвага заканадаўства) і пазбавілі яго дамену, але ў пачатку 2015-га вярнулі дамен. У 2015 годзе «Анлайнер» стаў другім паводле наведвальнасці сайтам навінаў у Байнэце – пасля цяпер закрытага ўладамі TUT.by. Падчас пратэстаў 2020 года, якія «Анлайнер» асвятляў у фота- і відэарэпартажах, на 13 дзён арыштоўвалі журналістку парталу Дар’ю Спявак.

АА belsat.eu

Стужка навінаў