Журналістка Таццяна Матвеева выйшла на свабоду


Былая карэспандэнтка TUT.by Таццяна Матвеева, якую затрымалі 29 ліпеня ў Віцебску, была вызвалена з ізалятару. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку яе муж.

«Таццяна дома! Усім дзякуй за падтрымку!» – напісаў Ігар Матвееў увечары 31 ліпеня.

Абставіны яе вызваленне пакуль невядомыя.

Таццяну Матвееву затрымалі 29 ліпеня на віцебскім вакзале, калі яна вярталася з камандзіравання. Паведамлялася, што яна была затрыманая нібыта за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» (арт. 24.23 КаАП РБ) праз аватарку ў сацыяльных сетках.

Таццяна Матвеева больш за 20 гадоў працуе ў медыях, з 2013 да 2021 год была рэдактаркай TUT.by па Віцебскай вобласці, пасля знішчэння парталу сілавікамі працавала ў іншых незалежных выданнях і вяла ў Facebook старонку «Новости Витебска Тут».

Hавiны
Журналістку Таццяну Мацвееву выклікалі ў міліцыю
2022.06.30 19:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў