Пры Саюзе стралкоў Літвы створанае падраздзяленне для замежнікаў, там будуць і беларусы


На паседжанні літоўскага клубу пры Саюзе стралкоў у Коўне 30 ліпеня было прынятае рашэнне стварыць міжнароднае падраздзяленне, у якое ўвойдуць замежнікі, у тым ліку і беларусы. Падраздзяленне будзе дзейнічаць як філіял пры Саюзе стралкоў Літвы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: sauliusajunga.lt

Як адзначыў прэзідэнт Саюзу стралкоў Літвы Стасіс Ігнатавічус: «Цяпер у нас адзін вораг – як у літоўцаў, так і ў беларусаў: гэта рэжым Пуціна. І нам трэба змагацца супраць яго. Мы сустракаліся з беларусамі, якія хочуць разам з нашай арганізацыяй супрацьстаяць гэтаму злу, і таму стварылі міжнароднае падраздзяленне пры нашай арганізацыі».

Фармуецца падраздзяленне, якое ўпершыню прымае ў свае шэрагі замежнікаў. Каб тое стала магчымым, будзе зменены статут арганізацыі, і гэтыя змены замацуюць заканадаўча.

Фота
У літоўскіх школах стартуе пілотны праект, дзе будуць распавядаць пра выжыванне ў экстрэмальных умовах
2022.06.02 14:45

Саўлюс Пячалюнас, былы чалец Сейму, звярнуў увагу на супольную гісторыю.

«Душа Вялікага Княства Літоўскага – яна жывая, нашыя народы вельмі адчуваюць роднасць паміж сабой у цяжкіх сітуацыях. У 1920 годзе быў цэлы беларускі батальён у нашым войску, які змагаўся за незалежнасць пры баях з бальшавікамі. Такое падраздзяленне было, мы яго памятаем. Гэта гісторыя, якая ў некаторых іншых праявах вяртаецца. Яна нікуды не падзелася, гэтая гістарычная памяць яна ўсё ж існуе, трэба гэтым карыстацца, гэта наш здабытак», – заявіў Саўлюс Пячалюнас.

Паседжанне Саюзу стралкоў. Коўна, Літва. 30 ліпеня 2022.
Фота: Белсат

На паседжанні прысутнічалі беларусы, якія плануюць уступіць у гэтае падраздзяленне. У выпадку нападу Расеі на Літву беларусы змогуць абараняць краіну ў межах літоўскага падраздзялення тэрытарыяльнай абароны.

ГР belsat.eu

Стужка навінаў