Краснадарскі край РФ атакавалі беспілотнікі. Загарэўся нафтаперапрацоўчы завод


Краснадарскі край Расейскай Федэрацыі ўначы 31 траўня атакавалі беспілотныя лятальныя апараты. У выніку налёту пачаўся пажар на Афіпскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Веніямін Кандрацьеў.

На Афіпскім НПЗ у Краснадарскім краі здарыўся пажар у выніку атакі беспілотнікаў.
Фота: kubnews.ru

«У Северскім раёне – пажар на тэрыторыі Афіпскага НПЗ. Гарыць адна з установак па перагонцы мазуту. Папярэдняя прычына – прылёт БПЛА. На месцы працуюць пажарныя разлікі прадпрыемства, МНС і экстранныя службы, каб максімальна хутка ліквідаваць агонь. Ужо ўдалося лакалізаваць загаранне на плошчы 100 квадратных метраў. Пацярпелых няма. Сітуацыю трымаю на асабістым кантролі», – напісаў Кандрацьеў у 4:21 раніцы. Праз 20 хвілін дадаў, што пажар цалкам ліквідаваны.

Hавiны
Атакаваны Ільскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі
2023.05.05 12:22

Каля 2-й гадзіны ночы 28 траўня да Ільскага НПЗ у Северскім раёне спрабавалі наблізіцца некалькі неапазнаных беспілотных апаратаў, паведамляе партал «Кубанские новости». Усе яны былі збітыя.

Уначы 4 траўня на Ільскім НПЗ у выніку падзення беспілотніка загарэўся рэзервуар з палівам. Плошча пажару тады склала каля 400 тысячаў квадратных метраў. Ніхто не пацярпеў.

Hавiны
У Расеі за адну ноч гарэлі дзве нафтабазы
2023.05.04 09:56

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў