Аляксей Ліпень зноў стаў перад судом


Аляксей Ліпень, якога за каментары ў Тэлеграме абвінавачваюць па двух артыкулах крымінальнага кодэкса (арт. 369 – публічная абраза прадстаўніка ўлады, і арт. 364 – пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС), атрымаў 5 гадоў «хіміі». Менск, Беларусь. 13 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Мужчыну ўжо пакаралі 5 гадамі «хіміі», абвінаваціўшы ў абразе і пагрозе міліцыянту, а цяпер распачалі новую справу.

З’явіліся новыя абражаныя прадстаўнікі ўладаў. Як вынік – новая справа.

На паседжанні 31 траўня разглядалася справа супраць Аляксея Ліпеня паводле арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») за каментары ў дачыненні супрацоўнікаў МУС, якія спадар напісаў у тэлеграм-канале «Карацелі Беларусі». Аляксей віну прызнае, раскайваецца ў «злачынствах».

Пракурорка папрасіла прызнаць Аляксея Ліпеня вінаватым, але не дадаваць тэрміну пакарання.

На паседжанні суда 13 сакавіка суддзя Алег Каляда палічыў віну Аляксея Ліпеня даказанай і асудзіў мужчыну на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама абвінавачанага забавязалі скампенсаваць маральную шкоду дзесяці пацярпелым супрацоўнікам міліцыі памерам 5500 рублёў і пакрыць судовыя выдаткі на 522 рублі.

Hавiны
За каментары ў «Тэлеграме» мужчыну асудзілі на 5 гадоў «хіміі»
2021.04.13 11:51

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў