«Укренерго»: Беларусь назаўсёды страціла Украіну як пакупніка электраэнергіі з Астравецкай АЭС


Беларусь больш не зможа прадаваць Украіне электраэнергію з Астравецкай АЭС. Пра гэта заявіў кіраўнік праўлення нацыянальнай украінскай энергетычнай кампаніі «Укренерго» Уладзімір Кудрыцкі ў эфіры тэлеканалу «Київ».

БелАЭС. 25 красавіка 2021 года. Астравецкі раён, Беларусь.
Фота: ВК / Белсат

Таксама Кудрыцкі заявіў, што Беларусь і Расея страцілі ўкраінскі рынак электраэнергіі назаўжды.

«Беларусь, напрыклад, больш не зможа прадаваць сваёй электраэнергіі з Беларускай АЭС ва Украіну. Яны [Беларусь і Расея] страцілі [украінскі] рынак электраэнергіі назаўжды. Таксама яны страцілі энергетычны рычаг уздзеяння на Украіну, які дасюль гістарычна быў у іх руках», – сказаў кіраўнік праўлення «Укренерго».

Яшчэ да пачатку вайны, 23 лютага, Украіна ўвяла тэставы рэжым адлучэння ад расейскіх і беларускіх энергакрыніцаў на тры дні, аднак з пачаткам вайны не стала падлучацца да іх назад.

Цяпер «Укренерго» праводзіць працу з еўрапейскімі калегамі для гандлю электраэнергіяй з Еўразвязам.

Аб’ектыў
Еўропа засталася без расейскага газу
2022.03.30 23:40

АД belsat.eu

Стужка навінаў