Украінскія хакеры ўзламалі 5 беларускіх дзяржаўных сайтаў


У ноч на 31 сакавіка ўкраінскія хакеры ўзламалі 5 беларускіх дзяржаўных парталаў. Пра гэта паведаміла суполка хакераў «BanderaHackers» у Twitter.

Былі ўзламаныя сайты:

  • Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэнаў (НЦМКЦ);
  • Сведчага цэнтру НЦМКЦ;
  • Дзяржаўных закупаў;
  • «Icetrade» (сайт тэндараў);
  • Парталу інфармацыйнага падтрымання экспарту.

На раніцу 31 сакавіка ніводзін з гэтых сайтаў не працуе, а на сайце НЦМКЦ размешчанае паведамленне супраць вайны ва Украіне.

«Кожны ракетны абстрэл украінскіх гарадоў адкочвае Беларусь у век папяровай пошты», – пракаментавалі ўзлом хакеры.

Тыдзень таму хакеры «BanderaHackers» заяўлялі пра ўзлом каля 30 сайтаў і базаў звестак беларускіх дзяржаўных арганізацыяў.

АД belsat.eu

Стужка навінаў