Пуцін падпісаў указ аб продажы газу «недружалюбным краінам» за рублі


Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін падпісаў указ, паводле якога расейскі газ «недружалюбныя краіны» змогуць набываць за рублі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: minprom.ua

Паводле ўказу Уладзіміра Пуціна аб продажы газу «недружалюбным краінам» за рублі, заходнія краіны каб набываць паліва ў Расеі мусяць ствараць рублёвыя рахункі ў «Газпрамбанку». Замежныя пакупнікі будуць рабіць пераводы ў валюце, а банк у сваю чаргу зможа прадаваць яе на маскоўскай біржы. Далей расейскія рублі паступяць на рублёвы рахунак замежных пакупнікоў у тым жа «Газпрамбанку», а ўжо пасля гэтага сродкі пойдуць на рахунак расейскага пастаўшчыка.

Новаўвядзенні датычацца толькі паставак «Газпраму» па трубаправодах. Правілы набудуць моц з 1 красавіка.

Раней краіны Еўразвязу і G7 заявілі, што не будуць плаціць за пастаўкі газу ў расейскіх рублях. Еўропа ўвогуле разглядае магчымасці цалкам адмовіцца ад расейскіх энерганосьбітаў, але ўсе яны разлічаныя на некалькі гадоў.

Аб’ектыў
Еўропа засталася без расейскага газу
2022.03.30 23:40

ПК belsat.eu

Стужка навінаў