Ужо 50 тысяч чалавек падпісаліся супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім

Петыцыя Каардынацыйнай рады супраць вызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім на сайце Petions.by сабрала больш як 50 тысяч подпісаў.

У пятніцу, 29 студзеня, стала вядома, што ў Генпракуратуру звярнуліся «неабыякавыя грамадзяне», якія просяць вызнаць бел-чырвона-белы сцяг экстрэмісцкім. Установа ўжо пачала рыхтаваць адпаведны пакет законаў.

У адказ на гэта Каардынацыйная рада стварыла адваротную петыцыю. Яшчэ не прайшло і двух содняў, а дакумент ужо налічвае больш як 50 тысяч подпісаў, у той час як «неабыякавых грамадзянаў» усяго сотня.

КР стварыла петыцыю ў падтрыманне БЧБ-сцяга. Яе ўжо падпісалі больш як 3000 чалавек

«Па сутнасці, рэжым баіцца злучэння двух колераў. Але, забараняючы нацыянальную сімволіку і прысвойваючы сабе асабіста дзяржаўную, ён толькі папулярызуе бел-чырвона-белы сцяг сярод народу. Бо ён становіцца сімвалам справядлівасці, гонару і адзінства» – ацаніла новы крок уладаў былая прэтэндэнтка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская пра намер вызнаць БЧБ-сцяг экстрэмісцкім: «Рэжым толькі папулярызуе яго сярод народа»

ЯП belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны