За абразу Ярмошынай асудзілі сябра яе сына, з якім яны разам працавалі ў пракуратуры


На гэтым тыдні судзілі былога работніка Генпракуратуры Аляксандра Мікалаева: яго аправілі на 2 гады ў калонію, паведамляе «Наша Ніва».

Мікалаева судзілі па некалькі артыкулах Крымінальнага Кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза прэзідэнта (арт. 368), абраза суддзі (арт. 391).

Яго судзілі ў тым ліку за абразы Ярмошынай, пасты з якімі ён публікаваў на сваёй старонкі ў Фэйсбуку. Сярод іншага ён пісаў, што экс-кіраўніца ЦВК забараняла сыну «жыць мужчынам» і прыводзіць у дом дзяўчат.

Скрыншот з відэа: Оперативно. Важно. Достоверно / Youtube

Паведамляецца, што раней Мікалаеў блізка сябраваў з сынам Ярмошынай – адвакатам Аляксеем Ярмошыным, які памёр пры невядомых абставінах у 2017-м ва ўзросце 40 год. Падчас працы ў пракуратуры Цэнтральнага раёну яны нават сядзелі ў адным кабінеце.

Размова
Атрошчанкаў: Сышла стваральніца мемаў, але я веру, што і Карпенка не дасць нам сумаваць
2021.12.14 13:06

АД, belsat.eu

Стужка навінаў