Працяг 2020-га ці пачатак новай рэальнасці? Найлепшыя здымкі года паводле версіі «Белсату»


Цяжка выбраць падзею, якая можа акрэсліць 2021 год. Большасць з нас, журналістаў і фатографаў, працягвае адчуваць на сабе рэха падзеяў жніўня 2020 года і часам блытае апошнюю лічбу ў подпісах. Мяркуем, што ў нашых чытачоў і гледачоў такое таксама здаралася. Але нягледзячы на прызнанне «Белсату» экстрэмісцкім фармаваннем і ўсё большым ухілам Беларусі ў бок таталітарызму, дзе праца журналіста – самае страшнае злачынства, мы працягваем працаваць для вас. У гэтай фотападборы вы знойдзеце самыя яскравыя здымкі, зробленыя нашымі аўтарамі і аўтаркамі ў 2021 годзе.

У Каралеўскім замку ў Варшаве прайшоў канцэрт Вольнага хору, прысвечаны Марыі Калеснікавай. Сярод прысутных – ейная родная сястра Таццяна Хоміч, кіраўнік НАУ Павел Латушка, былы пасол Беларусі ў Аргентыне Уладзімір Астапенка, паэт Андрэй Хадановіч, польскія дыпламаты і сотні беларусаў ды палякаў. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Варшава, Польшча. 29 ліпеня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат
Писатель Владимир Некляев представил свой новый роман «Гэй Бэн Гіном» в Варшаве
У Беларускім доме ў Варшаве адбылася прэзентацыя новага раману Уладзіміра Някляева «Гэй бэн гіном». Аўтар расказаў, чаму раман, напісаны да падзеяў 2020 года ў Беларусі, аказаўся такім актуальным. Вечар дапоўнілі чытанне вершаў і выступ музыкі Змітра Вайцюшкевіча. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Варшава, Польшча. 29 лістапада 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікую cуботу – дзень памяці пахавання і перабывання ў труне Ісуса Хрыста. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Менск, Беларусь, 1 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Кіраўнік і заснавальнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка. Да 150 дзён, як ён з’ехаў у Польшчу, «Белсат» паразмаўляў з палітыкам пра асабістае, працу ў сістэме і, натуральна, адчуванне Беларусі за мяжою. Варшава, Польшча. 10 студзеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
У Беларусі – памаранчавы ўзровень небяспекі праз моцны снег. Удзень ва ўсходніх і цэнтральных раёнах краіны прагназаваўся моцны ды мокры снег, а ў сталіцы – суцэльная хмарнасць і завіруха. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Менск, Беларусь. 4 лютага 2021 года.
Фота: ТК / Белсат
У вёсцы Дварэц праходзіць самы вялікі сезонны кірмаш трускавак. Рынак працуе каля трох тыдняў на год. Мясцовыя жыхары, якія вырошчваюць ягады, штосезон вязуць іх на продаж вазкамі, роварамі і аўтамабілямі. Сёлета кошт трускавак вагаўся ад 1,5 рубля да 3,5 рубля, у залежнасці ад выгляду і якасці ягадаў. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Лунінецкі раён, Беларусь. 21 чэрвеня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат
У ліпені на літоўска-беларускай мяжы штодня затрымлівалі грамадзянаў краінаў Блізкага Усходу, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Еўразвяз. «Белсат» наведаў лагер мігрантаў і паразмаўляў з людзьмі, якія спрабуюць утрымаць пад кантролем міграцыйны крызіс на літоўска-беларускім памежжы. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат
Ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Сілавікі забралі цвёрдыя дыскі і папяровыя запісы, а журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі ў якасці падазраванага паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). 30 чэрвеня Аляксандраву выставілі новае абвінавачанне – «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), а ў пачатку верасня Следчы камітэт паведаміў, што журналіста разам з кіраўнікамі БелаПАНу падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры (ч. 2 арт. 243 КК). Журналіста дасюль трымаюць у СІЗА, яго прызналі палітычным вязнем. На здымку дырэктар БелаПАНу Дзмітрый Наважылаў размаўляе з журналістамі пасля таго, як ператрус у офісе скончыўся. З 18 жніўня ён і дырэктарка БелаПАНу Ірына Леўшына таксама застаюцца ў менскім СІЗА. У лістападзе ім выставілі новыя абвінавачанні – у стварэнні экстрэмісцкага фармавання (арт. 361–1 КК). Менск, Беларусь. 14 студзеня 2021 года.
Фота: Белсат
У Смаргоні выпускнікі зладзілі са свайго развітання са школаю цэлую падзею. Паглядзець, як прыгожа і кранальна маладзёны адсвяткавалі выпускны, можна тут. Смаргонь, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВК / Белсат
Беларусы Літвы далучыліся да акцыі Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення і стварылі намётавае мястэчка каля літоўска-беларускай мяжы. Галоўная мэта акцыі – заклік да міжнароднай супольнасці звярнуць большую ўвагу на сітуацыю ў Беларусі, а таксама неадкладна ўвесці санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Беларусы, якія цяпер жывуць у Літве, разбілі намётавае мястэчка каля памежнага пункту пропуску Мядзінінкай – Каменны Лог. Да акцыі далучыліся і неабыякавыя літоўцы. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Баброўнікі, Польшча. 5 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Каля 200 чалавек сабраліся ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, каб адсвяткаваць Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту прыроды. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і Еўразвязу, штучна створаны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, трывае ўжо больш за паўгода. «Белсат» распавядае, як працуе канал нерэгулярнай міграцыі і з чым сутыкаюцца людзі на гэтым шляху. На здымку – мігранты на набярэжнай Свіслачы. Менск, Беларусь, 25 кастрычніка 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат
Святлана Ціханоўская ў межах афіцыйнага візіту наведала сталіцу Польшчы. Адно са спатканняў з беларусамі адбылося на занятках малявання на тэму «Беларусь маёй мары» ў школе для беларускіх дзяцей, якія разам з бацькамі вымушаныя былі ўцякаць праз палітычныя рэпрэсіі. Тут можна паглядзець наш рэпартаж. Варшава, Польшча. 3 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат
Репетиция спектакля «1,8 м», Иван Вырыпаев, театр
Рэпетыцыя спектаклю «1,8 м» рэжысёра Івана Вырыпаева. Спектакль заснаваны на рэальных гісторыях палітычных вязняў з Беларусі, а назва адсылае да плошчы асабістай прасторы, якую маюць асуджаныя людзі. «Белсат» паразмаўляў з акторам і музыкам Паўлам Гарадніцкім пра тое, як з’явілася гэтая пастаноўка, як праходзіць праца з расейскім рэжысёрам і польскімі акторамі, як жывуць акторы ў эміграцыі. Варшава, Польшча. 11 снежня 2021 года.
Фота: ТК / Белсат
У Дзень Перамогі ў сталіцы адбыліся дзве ўрачыстыя імпрэзы з удзелам Аляксандра Лукашэнкі – на плошчах Перамогі і Дзяржаўнага сцяга. Масавыя імпрэзы з шашлыкамі і выступам вайскоўцаў улады зладзілі каля Палацу спорту. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Менск, Беларусь. 9 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
У вёсцы Стаўбун на Веткаўшчыне захаваўся старажытны абрад «пахаванне стралы», які, паводле мясцовых жыхароў-старажылаў, не перарываўся ніколі, нават у вайну і каронавірус. Абрад ладзяць штогод на Ушэсце (саракавы дзень пасля Вялікадня). Мясцовыя кажуць: «Пайшоў Гасподзь на небяса і пацягнуў жыта за каласа…», а потым просяць у Бога здароўя, добрага ўраджаю і каб страла-маланка не біла нікога ды не нішчыла хатаў. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Вёска Стаўбуны, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат
У мікрараёне Чыжоўка быў пашкоджаны трубаправод і газаправод, вада затапіла частку паркінгу ля гіпермаркету «Green» і частку праезнай часткі, тэрыторыя была ачэпленая стужкай, на месцы працавалі супрацоўнікі МНС і аварыйнай газавай службы, у нейкіх дамах гэтага раёну знікла вада, у іншых яна была рудая. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Менск, Беларусь. 21 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Каронавірус і замкнёныя межы спрычыніліся да актыўных вандровак па Беларусі і адкрыцця таямніцаў нашага краю. «Белсат» знайшоў цікавы маршрут выходнага дня па мясцінах заходняй Беларусі, звязаных з нашымі выбітнымі гістарычнымі постацямі: Кастусём Каліноўскім, Тадэвушам Касцюшкам і Адамам Міцкевічам. На здымку – жыхары вёскі Багданава, дзе захаваліся руіны маёнтку мастака Фэрдынанда Рушчыца. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. 18 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат
Журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова завочна ўганараваныя Прэміяй за свабоду і будучыню медыяў. Медыяфонд «Sparkasse Leipzig» штогод прысуджае прэмію дзеля памяці пра мірную рэвалюцыю, якая прайшла ва Усходняй Нямеччыне ў 1989 годзе. Прэмія прызначаецца журналістам, выдаўцам і медыям, адданым справе абароны і пашырэння свабоды прэсы, што дэманструюць гатовасць ісці на рызыку, мужнасць і цвёрдую веру ў дэмакратыю. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Ляйпцыг, Нямеччына. 8 кастрычніка 2021 года.
Фота: ВО / Белсат
Анастасия Полиенко (Гусева) в Варшаве, кот Персик
Кот Персік жыве ў Варшаве. Ён прыехаў з Беларусі з трэцяй спробы. Ягоныя гаспадары з’ехалі на некалькі месяцаў раней: баяліся, што іх затрымаюць паводле крымінальнай справы. Перавознік Персіка таксама ўцёк з краіны. Тут знойдзеце гісторыю ката і ягоных гаспадароў. Варшава, Польшча. 2 снежня 2021 года.
Фота: АГ / Белсат
Алена Жаркевіч (злева) паказвае адзенне, якое перададуць беларускім сем’ям. Жанчына прыехала ва Украіну ўлетку разам з сынам. Цяпер яна дапамагае беларускім уцекачам: арандавала дом і прымае тых, каму няма дзе жыць у Кіеве. Тут можна паглядзець наш рэпартаж. Кіеў, Украіна. 21 верасня 2021 года.
Фота: Белсат
В Белорусском доме в Варшаве состоялась праздничная елка для репрессированных семей и детей, Новый год, подарки, Дед Мороз
У Беларускім доме ў Варшаве адбылася святочная ялінка для рэпрэсаваных сем’яў і дзяцей. Удзельнікі імпрэзы не толькі шукалі зорачку і запальвалі ялінку, але таксама атрымалі падарункі ад Каляднага Дзеда. На здымку ў ролі Каляднага Дзеда – Андрэй Новік. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Варшава, Польшча. 17 снежня 2021 года.
Фота: ЯМ / Белсат
Радаўніца ў цыганаў – дзень, калі сям’я ідзе на могілкі продкаў і там за сталом, багатым на ежу, памінае памерлых. Фотакарэспандэнт «Белсату» пабываў на могілках Вуглы ў Барысаве, дзе пахаваныя шмат пакаленняў беларускіх цыганоў, каб на свае вочы пабачыць гэтую традыцыю. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Барысаў, Беларусь. 11 траўня 2020 года.
Фота: ТК / Белсат
Украіна адзначае 30-ю гадавіну незалежнасці. Роўна 30 гадоў таму, у 1991 годзе, Вярхоўны Савет тагачаснай УССР прыняў Акт аб абвяшчэнні незалежнасці Украіны. З нагоды свята ў большасці гарадоў Украіны запланаваныя ўрачыстасці, а ў сталіцы адбыўся парад, на якім прысутнічаў кіраўнік краіны Уладзімір Зяленскі. Беларусы Украіны таксама далучыліся да святкаванняў. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Кіеў, Украіна. 24 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат
Мусульмане адзначаюць адно з галоўных рэлігійных святаў. Ураза-байрам надыходзіць адразу пасля заканчэння святога для мусульманаў месяца Рамадан, які доўжыцца 29-30 дзён і лічыцца перыядам сканчэннем посту. Гэта другое паводле значнасці мусульманскае свята пасля Курбан-байраму, дня ахвярапрынашэння, якое доўжыцца тры дні. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
У будслаўскай святыні – Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, куды на ўрачыстасць штогод у ліпені прыязджаюць тысячы каталікоў, – 11 траўня здарыўся пажар. У выніку здарэння быў знішчаны дах, памяшканне касцёлу залітае вадой, у небяспецы аказаліся старажытныя алтар і арган. Карэспандэнты «Белсату» скіраваліся ў мястэчка ў першую нядзелю па пажары, каб даведацца, чым жыве будслаўская парафія. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Будслаў, Беларусь. 16 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Беларусы Варшавы адсвяткавалі Купалле. Зарганізавалі імпрэзу Беларускі хор у Варшаве ды Інстытут беларускай культуры. Адзначыць свята на беразе Віслы прыйшлі дзясяткі беларусаў рознага веку. Галоўнаю падзеяй вечара стаўся выступ хору, які прыплыў па Вісле на чоўне. Прагучала народная беларуская песня «Купалінка». Скончылася свята выступамі музыкаў, спевамі і пошукамі папараць-кветкі. У канцы сплеценыя вянкі пусцілі па Вісле. Тут можна паглядзець наш фотарэпартаж. Варшава, Польшча. 26 чэрвеня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат
Артыкулы
Змененыя жніўнем: год беларусаў у фотаздымках
2021.08.11 19:36

Belsat.eu

Стужка навінаў