Марыя Калеснікава апрытомнела. Ейнаму бацьку адмаўляюцца раскрыць дыягназ


Марыя Калеснікава застаецца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, але цяпер у прытомнасці. У гомельскую больніцу прыехаў ейны бацька, але дыягназ яму не раскрываюць. Паводле непацверджанай інфармацыі, у Марыі прабадная язва, паведамляецца ў Telegram-канале Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 года.
Фота: Света Фар / Белсат

У гомельскую больніцу, дзе цяпер ляжыць Марыя Калеснікава, прыехаў ейны бацька і адвакат. Але ім не дазволілі сустрэцца з ёю, паведамляе Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Лекары размаўляюць з Аляксандрам Калеснікавым у прысутнасці міліцыянтаў. Дыягназ назваць адмаўляюцца, спасылаючыся на тое, што Марыя не давала на тое пісьмовага дазволу. Паводле папярэдняй інфармацыі, у палітзняволенай прабадная язва.

Марыю прывезлі ў шпіталь у цяжкім стане. Калі ёй стала блага, невядома. Адваката не пускалі да яе ў калонію з 17 лістапада.

Аперацыя прайшла паспяхова, але Марыя ўсё яшчэ ў цяжкім стане. Дактары запэўнілі, што яна ў прытомнасці, неабходнае лячэнне і лекі атрымлівае.

Радыё «Свабода» раней паведаміла, што палітзняволеную ў больніцы ахоўваюць тры міліцыянты, адзін узброены аўтаматам.

Марыю Калеснікаву шпіталізавалі 28 лістапада.

Hавiны
«Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці». У ЗША паведамілі, што сочаць за здароўем Калеснікавай
2022.11.30 09:37

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў