За асабістую перапіску арыштавалі анкалагічна хворую працаўніцу ААН


Анастасію Несцераву, у якой выявілі анкалагічнае захворванне, двойчы арыштавалі за рэпост «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Жанчына, якая ёсць працаўніцай Праграмы развіцця ААН, за кратамі з 18 лістапада, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

49-гадовую Анастасію Несцераву, якая працуе фінансава-адміністрацыйнай асістэнткай у Праграме развіцця ААН у Беларусі, два разы запар асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за захоўванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Жанчыну затрымалі 18 лістапада і арыштавалі на 10 содняў. За кратамі апынуўся і яе муж, якому прызначылі 15 содняў за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Удома ў мужа і жонкі сілавікі зладзілі ператрус, падчас якога вынялі тэхніку.

28 лістапада Анастасія Несцерава не выйшла на волю. 30 лістапада суддзя Першамайскага раёну Максім Трусевіч арыштаваў жанчыну яшчэ на 15 содняў. Падставай стаўля рэпост з выдання «Zerkalo» і адпаведная новая адміністратыўная справа.

У Анастасіі Несцеравай выявілі рак, які патрабуе хірургічнага ўмяшання.

Артыкулы
«Хачу, каб кожны чалавек меў свабоду выбару». Вольга Залатар выступіла з апошнім словам
2021.11.30 15:40

 

АЯ belsat.eu

Стужка навінаў