Польшча не выдала беларуса, які ўцёк з краіны праз пераслед


У Польшчы суд пастанавіў не выдаваць Беларусі Макарыя Малахоўскага, экстрадыцыі якога патрабаваў афіцыйны Менск.

Суд адмовіў у экстрадыцыі Макаря Малахоўскага.
Фота: Белсат

Макарыя Малахоўскага затрымалі 12 верасня 2021 года ў польскім горадзе Пясэчна. Беларус, якога рэпрэсавалі на радзіме, з лістапада 2020 года жыве ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы. Затрымалі беларуса, атрымаўшы ліст з беларускай пракуратуры. Сябры Макарыя сцвярджаюць, што распачатая супраць яго крымінальная справа – палітычна матываваная.

На наступны дзень пасля затрымання стала вядома, што Малахоўскага вызвалілі з польскай пракуратуры. Але ад беларуса запатрабавалі з’явіцца на суд, які павінен разглядзець пытанне аб яго экстрадыцыі на радзіму. 30 лістапада суд пастанавіў адмовіць афіцыйнаму Менску.

Раней генеральны сакратарыят Інтэрполу выдаліў звесткі Макарыя з базы.

Абноўлена
У Польшчы на запыт пракуратуры з Беларусі затрымалі беларускага ўцекача.
2021.09.13 13:24

АЯ belsat.eu

 

Стужка навінаў