У Паўднёвай Карэі 151 асоба загінула падчас цісканіны на Гэлаўін


У сталіцы Паўднёвай Карэі Сеуле 151 асоба загінула падчас цісканіны. Большасць з іх – няпоўнагадовыя і маладзёны ва ўзросце каля 20 гадоў. Цісканіна пачалася, калі натоўп хлынуў на вузкую вуліцу, перадае «Бі-бі-сі».

Праца ратавальных службаў на месцы цісканіны на Гэлаўін. Сеул, Паўднёвая Карэя. 30 кастрычніка 2022 года.
Фота: KIM HONG-JI / Reuters / Forum

Трагедыяй скончылася святкаванне Гэлаўіну ў Сеуле, сталіцы Паўднёвай Карэі. Дзень усіх святых там адзначалі без санітарных абмежаванняў – упершыню пасля пачатку пандэміі. У раёне Ітхэвон, дзе адбылося здарэнне, – шмат начных клубаў, рэстарацыяў і кавярняў. Там сабраліся каля 100 тысяч чалавек.

Супрацоўнікі паліцы на месцы цісканіны на Гэлаўін. Сеул, Паўднёвая Карэя. 30 кастрычніка 2022 года.
Фота: KIM HONG-JI / Reuters / Forum

Цісканіна пачалася, калі натоўп хлынуў на вузкую вуліцу. Ратавальнікі кажуць, што людзей літаральна затапталі.

Сярод ахвяраў, па папярэдніх звестках, ёсць двое іншаземцаў – гэта грамадзянкі Расеі. 15 замежнікаў пацярпелі.

Сваякі асоб, што зніклі без звестак пасля цісканіны на Гэлаўін. Сеул, Паўднёвая Карэя. 30 кастрычніка 2022 года.
Фота: KIM HONG-JI / Reuters / Forum

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі абвясціў нацыянальную жалобу.

Hавiны
Трагедыя ў Інданезіі: у выніку цісканіны на стадыёне загінулі прынамсі 127 асобаў
2022.10.02 09:37

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў