Сакратар РНБА пра пагрозу з боку Беларусі: «Мы разумеем задумы ворага»


Украінская ўлада ўсведамляе задумы Расейскай Федэрацыі і будзе прымаць захады для абароны краіны ад усіх магчымых пагрозаў, у тым ліку наступлення з боку Беларусі. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, паведамляе «Укрінфарм».

Ён расказаў, што ў нядзелю, 30 кастрычніка, адбылося пасяджэнне Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Паводле Данілава, падчас пасяджэння разглядаўся шэраг неадкладных пытанняў, у тым ліку, магчымы наступ з боку Беларусі. Данілаў адзначыў, што па гэтым пытанні дакладваў кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Кірыл Буданаў.

«Мы разумеем, што адбываецца. І што адбываецца на Херсонскім кірунку, і што адбываецца на тэрыторыі Беларусі, акупаванай Расейскай Федэрацыяй. Мы разумеем задумы ворага. Адпаведныя рашэнні будуць прымацца для таго, каб абараніць нашу краіну ад тых пагрозаў, якія могуць быць», – падкрэсліў сакратар РНБА.

Hавiны
Што адбываецца ў Беларусі ў кантэксце пагрозы ўступлення ў вайну
2022.10.26 19:07

Раней кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў заявіў у інтэрв’ю «The Drive», што пакуль вайсковая прысутнасць Расеі ў Беларусь не такая высокая (усяго каля 4300 вайскоўцаў), таму на цяперашнім этапе пагрозы ўварвання з поўначы няма. Але сітуацыя вельмі хутка можа змяніцца, калі Расея сыдзе з Херсону і перакіне частку сваёй групоўкі ў Беларусь.

Hавiны
Сакратар РНБА Украіны выказаўся пра пагрозу ўдару з боку Беларусі
2022.09.29 09:22

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў