МЗС Беларусі: звестак пра беларусаў, што пацярпелі ў цісканіне ў Сеуле, няма


У міністэрстве замежных справаў Беларусі кажуць, што не маюць звестак пра беларусаў, што пацярпелі ў цісканіне ў Сеуле. Як запэўнілі ў МЗС, амбасада кантактуе з праваахоўнымі і медычнымі ўстановамі Паўднёвай Карэі, піша «БелТА».

Супрацоўнікі паліцыі ахоўваюць вуліцу, на якой адбылася цісканіна ў Сеуле. 30 кастрычніка 2022 года.
Фота: James Lee / Xinhua News Agency / Forum

У міністэрстве замежных справаў Беларусі заявілі, што не атрымлівалі інфармацыі пра беларусаў сярод загінулых і пацярпелых пасля цісканіны ў Сеуле.

«Амбасада падтрымлівае кантакт з праваахоўнымі органамі Карэі, медычнымі ўстановамі Сеула», – гаворыцца ў паведамленні.

На сваёй старонцы ў Facebook МЗС звярнулася да беларусаў, што зараз знаходзяцца ў Паўднёвай Карэі, з просьбай паведаміць пра сябе сваякам ці знаёмым. Тым, хто не можа знайсці сваіх родных у Карэі, параілі званіць у адмысловы кол-цэнтр.

Цісканіна адбылася ў раёне Ітхэвон, дзе на святкаванне Гэлаўіну сабраліся блізу 100 тысяч маладзёнаў. Натоўп апынуўся на вузкай вуліцы. Лік ахвяр дасягнуў 153, большасць з іх – дзеўчыны.

Сярод ахвяр – 19 замежнікаў: грамадзяне Ірану, Кітая, Нарвегіі, Расеі і Узбекістана.

У краіне абвешчаная нацыянальная жалоба.

Hавiны
У Паўднёвай Карэі 151 асоба загінула падчас цісканіны на Гэлаўін
2022.10.30 07:53

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў