Генсакратар NATO: Альянс не прызнае спробаў Расеі анексаваць украінскія тэрыторыі


NATO не прызнае ўваходжання чатырох суб’ектаў у склад Расеі, заявіў генеральны сакратар Альянсу Енс Стольтэнбэрг. Кіраўнік NATO выступіў з шэрагам заяваў.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг выступіў з заявай, у якой агучыў, што кожная дэмакратычная краіна мае права падаваць заяўку на ўваходжанне ў NATO, але вынік будзе залежаць ад кансэнсусу ўсіх краінаў – чальцоў Альянсу. Пры гэтым Стольтэнбэрг заявіў, што цяпер Альянс не можа прыняць Украіну.

Што да імавернасці ядравай вайны, то кіраўнік Альянсу заявіў, што ў такой вайне не можа быць пераможцаў.

«Расея мусіць зразумець, што ядравай вайны не павінна быць, у ёй не будзе пераможцаў. І гэта наш пасыл Расеі. Мы працягнем падтрыманне Украіны, каб яны вызвалілі сваю тэрыторыю, бо гэта іх права», – заявіў Енс Стольтэнбэрг.

NATO, паводле Стольтэнбэрга, у канфлікце ва Украіне падтрымлівае Кіеў, але не ёсць бокам у вайне. NATO цяпер дае зразумець, што ядравы ўдар Расеі выкліча адпаведную рэакцыю з боку Альянсу.

Hавiны
Украіна падае заяўку на ўступленне ў NATO
2022.09.30 18:14

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў