Пракурор запрасіў для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча па 12 гадоў зняволення


У Менскім раённым судзе 30 жніўня адбываюцца спрэчкі бакоў па «справе змоўшчыкаў». Пад час іх дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запрасіў фігурантам наступныя тэрміны:

  • палітолагу і літаратуразнаўцу Аляксандру Фядуту па ч. 1 арт. 357 КК («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам») – 12 гадоў калоніі;
  • кіраўніку партыі БНФ Рыгору Кастусёву па ч. 1 арт. 357 КК – 12 гадоў калоніі;
  • юрысту Юрыю Зянковічу па ч. 1 арт. 357 КК («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»), ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім»), ч. 3 арт. 361 КК («Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады») і ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці») – 12 гадоў калоніі;
  • супрацоўніцы офісу Зянковіча Вользе Галубовіч, а таксама актывісту і дальнабойніку Дзянісу Краўчуку, якіх судзілі па арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») – па 3 гады калоніі.

Адметна, што для Фядуты, Кастусёва і Зянковіча пракурор запрасіў максімальныя тэрміны па артыкулу аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».

Разгляд «справы аб дзяржперавароце». На фота – Рыгор Кастусёў. Менск, Беларусь. 29 ліпеня 2022 года.
Фота: БелТА

Разгляд справы цягнецца крыху больш, чым месяц – суд пачаўся 29 ліпеня. Падчас дачы паказанняў лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў не прызнаў сваёй віны ў змове з мэтаю захапіць дзяржаўную ўладу. Палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст Юры Зянковіч пасля абвяшчэння абвінавачання прызналі сваю віну. Галубовіч і Краўчук таксама прызналі віну ў поўным аб’ёме.

Аналітыка
За тыдзень судовага разгляду справы «аб змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады» сапраўднай змовы не выявілася
2022.08.05 18:44
  • Аляксандра Фядуту і Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Маскве пры дапамозе ФСБ, а Рыгора Кастусёва ў той жа дзень у Шклове. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады.
  • 17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтаваўся «вайсковы пераварот», маўляў, амерыканскія спецслужбы з санкцыі Джо Байдэнахацелі яго забіць. У сваю чаргу, ФСБ 17 красавіка апублікавала прэс-рэліз, дзе распавяла пра супольную спецаперацыю з КДБ: пра Байдэна там не было, але сцвярджалася, што «мяцеж» рыхтаваўся пры дапамозе ўкраінскіх нацыяналістаў.
  • Як паведамлялася ў заяве ФСБ Расеі, Зянковіч і Фядута зарганізавалі абмеркаванне ўзброенага мяцяжу ў прыватных чатах і сустракаліся ў Маскве з «апазіцыйна настроенымі генераламі» Узброеных сілаў Беларусі. Але пазней стала вядома, што ніякіх «апазіцыйна настроеных генералаў» не існавала, гэта былі супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія выдавалі сябе за генералаў.
Артыкулы
Пачынаецца суд у «cправе аб дзяржперавароце». Што пра гэта вядома?
2022.07.29 10:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў