Хакеры «павіншавалі» Лукашэнку з днём нараджэння праз сайт Менаблвыканкаму


Група беларускіх хакераў узламала старонку Менаблвыканкаму і апублікавала ліст да дня нараджэння Аляксандра Лукашэнкі з пажаданнем «дажыць да прысуду».

У лісце хакеры называюць 30 жніўня «Днём смутку беларускага народу» і зазначаюць, што за час кіравання Лукашэнкі насельніцтва Беларусі значна зменшылася.

«Сваімі справамі Лукашэнка даказаў, што ён – страшны вораг нашага народу. Дзеля сваёй улады і грошай ён дамагаецца поўнага знішчэння беларускай нацыі. І гэта ў яго атрымліваецца. Мы абавязаны спыніць гэта», – сказана ў лісце.

Скрыншот: minsk-region.gov.by

Таксама хакеры інфагрупы Аб’яднанага Штабу Супраціву (АШС) атакавалі інфраструктуру Менаблвыканкаму і атрымалі кантроль над дадзенымі Менскай абласной адміністрацыі і сайтам менскіх чыноўнікаў у зоне gov.by.

Гэта новая група хакераў, якія не адносяцца да Кіберпартызанаў. Раней яны ўжо атакоўвалі сайт «Беларуськалію».

Каментар
Новая групоўка беларускіх хакераў атакавала «Беларуськалій». Паразмаўлялі з хактывістамі
2022.08.16 20:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў