Пракурор запатрабаваў тэрміны для Калеснікавай і Знака, фэст «Магутны Божа» адмянілі. Галоўнае за 30 жніўня


386 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і пакараць вінаватых у фальсіфікацыях і гвалце супраць грамадзянаў. «Белсат» падводзіць вынікі дня

Брусель асуджае рэпрэсіі ў Беларусі

Еўразвяз асуджае рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў і журналістаў, заявіў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай вонкавапалітычнай службы.

Hавiны
Брусель асуджае рэпрэсіі Менску супраць СМІ і грамадзянскай супольнасці
2021.08.30 20:39

Пракурор запатрабаваў тэрмін для Знака і Калеснікавай

Марыя Калеснікава і Максім Знак у судзе.
Фота: Deutsche Welle/Telegram

У судзе завяршаюць разгляд справы супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака. Паводле абвінавачвання, ім можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі. Існуе верагоднасць, што ўжо на гэтым тыдні Менскі абласны суд агучыць вырак палітвязням, паведамляе сайт Віктара Бабарыкі.

Артыкулы
Пракурор запатрабаваў тэрмін для Знака і Калеснікавай, але адвакат не можа распавесці нават пра гэта
2021.08.30 16:27

У Магілёве адмянілі фестываль «Магутны Божа»

Сёлета ў Магілёве мусіў праходзіць традыцыйны Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа». Але, як піша партал Katolik.life, мерапрыемства не адбудзецца.

 

Фестываль праходзіў у Магілёве раз на два гады. Папярэдні раз праводзіўся ў 2019 годзе, і, паводле плану, 24-ы фестываль мусіў прайсці ў 2021 годзе. Звычайна мерапрыемства адбываецца ўвесну ці летам, аднак да 30 жніўня інфармацыі пра яго так і не з’явілася.

Hавiны
У Магілёве адмянілі фестываль «Магутны Божа»
2021.08.30 16:25

У Беларусі цяпер 653 палітвязняў

Праваабаронцы прызналі 30 жніўня палітычнымі вязнямі Андрэя Лінніка, Кірыла Чарткова, Арцёма Салаўя, Дзмітрыя Скрэтуцкага, Андрэя Аніскевіча, Іллю Палхоўскага, Юрыя Сянькова.

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў краіны неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краінГенпракуратура патлумачыла справу супраць PandaDocы.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 7 асобаў
2021.08.30 20:54

Генпракуратура патлумачыла закрыццё справы супраць PandaDoc

Супрацоўнікі PandaDoc Зміцер Рабцэвіч і Віктар Куўшынаў добраахвотна кампенсавалі шкоду, паведамляе Генпракуратура, таму справа супраць іх была закрытая.

Hавiны
Генеральная пракуратура патлумачыла, на якіх умовах закрылі крымінальную справу супраць PandaDoc
2021.08.30 15:23

У Гомлі міліцыянты палююць на пратэстоўцаў

У абласным цэнтры змяніўся начальнік УУС. Цяпер на пасадзе – Аляксандр Шастайла, які актыўна ўзяўся за раскрыццё злачынстваў пратэставага кірунку, піша мясцовае выданне «Флагшток» са спасылкаю на ўласную крыніцу ў органах.

Аляксандр Шастайла, новы кіраўнік УУС у Гомлі.
Фота: Флагшток

«Цяпер у тэрміновым парадку ствараюцца групы для раскрыцця злачынстваў пратэставага кірунку, куды кідаюць усе свабодныя сілы – як крымінальнай міліцыі, так і міліцыі грамадскай бяспекі. Будзе ажыццяўляцца патруляванне, у тым ліку ўначы, месцаў з магчымымі нанясеннямі надпісаў, улётак, месцаў гібелі актывістаў і да т. п. Падвысілі попыт кіраўнікоў на гэты кірунак. Будуць падымацца старыя справы, глядзець магчымасці для іх раскрыцця», – паведамляе «Флагшток».

Гісторыі
Усё спакойна, але кадры ўцякаюць. Спыталі, што адбываецца на дзяржаўных прадпрыемствах
2021.08.30 18:17

СК belsat.eu

Стужка навінаў