У Вільні затрымалі беларуса з 6 валізамі, напакаванымі кантрабанднымі цыгарэтамі


Віленскія мытнікі на мінулым тыдні затрымалі на мяжы грамадзяніна Беларусі, які перавозіў у валізах 9 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэтаў, піша delfi.lt.

Як паведамляе літоўскае выданне, грамадзянін Беларусі прыляцеў у Літву са Стамбулу. Цыгарэтамі ён напакаваў шэсць валізаў. Мытнікі ацанілі кантрабанду на 34 тыс еўраў.

«У кожнай валізе ў яго было ў сярэднім 1450 пачкаў беларускіх цыгарэтаў. Агулам – 9148 пачкаў цыгарэт «Queen Menthol», «NZ Gold» і «Minsk Superslims», – паведамляе delfi.lt са спасылкай на мытную службу Літвы.

Распачатае расследаванне факту перавозкі кантрабанды. Парушальніка затрымалі на двое содняў, але потым вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. У беларуса канфіскавалі дакументы, яму таксама давялося ўнесці грашовы заклад.

Паводле літоўскіх мытнікаў, падобныя «турыстычныя ваяжы» па Заходняй Еўропе сталі вельмі папулярныя апошнім часам для грамадзянаў Беларусі. Такіх «турыстаў» ловяць і ў аэрапортах іншых краінаў.

Аб’ектыў
Літва змагаецца з беларускай кантрабандай цыгарэт
2022.06.20 22:50

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў