Святлана Ціханоўская сустрэлася з Кандалізай Райс. Абмеркавалі ўзмацненне ціску на рэжым


Падчас сустрэчы абмяркоўваліся шляхі ўзмацнення ціску на рэжым, падтрымка беларусаў унутры краіны і выбудоўванне адносінаў з новымі партнёрамі.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Кандалізай Райс.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская сустрэлася з 66-м дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс. Сустрэча цягнулася 45 хвілін. Галоўнымі тэмамі для абмеркавання былі шляхі ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі і пры гэтым падтрымка беларусаў унутры краіны. Таксама размаўлялі пра тое, як выбудоўваць адносіны з новымі партнёрамі, у тым ліку Аўстраліяй, Японіяй і Індыяй.

«Гэта была вельмі цёплая і карысная сустрэча. Я ўдзячная Кандалізе Райс за ейныя парады, – сказала Святлана Ціханоўская пасля размовы. – Яна выдатна ведае сітуацыю ў Беларусі і шчодра дзеліцца сваім досведам».

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Кандалізай Райс.
Фота: Белсат
Hавiны
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Мэдлен Олбрайт
2021.07.22 13:43

Кандаліза Райс – былая дзяржсакратарка ЗША, другая ў гісторыя жанчына на гэтым пасту (пасля Мэдлен Олбрайт, з якой Святлана Ціханоўская таксама ўжо сустракалася). Райс працавала дарадчыцай прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы ва ўрадзе Джорджа Буша-малодшага. У камандзе Джорджа Буша-старэйшага Кандаліза Райс займала пост старэйшага дырэктара аддзелу па справах СССР і Усходняй Еўропы Рады нацыянальнай бяспекі ЗША і асаблівага памочніка па справах нацыянальнай бяспекі.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў