Больш за 4600 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, распачалі са жніўня 2020 года


Следчы камітэт Беларусі падвёў вынікі працы за першае паўгоддзе 2021 года і абвесціў, што за год была ўзбуджаная 4691 крымінальная справа, звязаная з пратэстамі і масавымі мерапрыемствамі.

Следчы камітэт падкрэслівае, што са жніўня 2020 года асноўныя высілкі працаўнікоў ведамства сканцэнтраваныя на справах, звязаных з пратэстамі.

«Следчы камітэт сумесна з зацікаўленымі органамі працягне выяўленне і прыцягненне да крымінальнай адказнасці радыкалаў, экстрэмістаў, тых, хто пасягаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку краіны. Адказнасць такіх асобаў няўхільная. Гэта была і будзе прынцыповая пазіцыя Следчага камітэту», – зазначыў старшыня СК Дзмітрый Гара.

Найбольш справаў завялі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). У гэтай катэгорыі расследаванне завяршылі ў 857 справах, для накіравання ў суд перадалі 825 справаў.

Цягам года пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не спыняюцца суды паводле палітычна матываваных справах. Па стане на 30 ліпеня беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі 597 асобаў.

Артыкулы
Як мінімум мільён долараў – на такую суму беларусы сплацілі штрафы за пратэсты
2021.07.29 15:47

Таксама за год паводле адміністратыўных артыкулаў, звязаных з пратэстамі і масавымі мерапрыемствамі, былі аштрафаваныя як мінімум 3906 чалавек на суму 2 678 555 рублёў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў