Сілавікі прыйшлі ў касметычную фірму «Модум»


30 чэрвеня сілавікі прыйшлі ў офіс касметычнай фірмы «Модум» у Менску. Працаўнікоў замкнулі ў памяшканні, а кіраўніцтва затрымалі, паведамляе «Наша ніва».

Нумары кіраўніцтва «Модуму» адключаныя.

Касметычнае прадпрыемства супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, як і анлайн-гіпермаркет «21 век», дзе прайшлі ператрусы тыдзень таму.

22 чэрвеня ў галаўным офісе кампаніі «21 век» супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, забралі дакументы, затрымалі заснавальнікаў кампаніі.

ЗАТ «Модум» было заснаванае ў 1995 годзе.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў