Свята беларускай традыцыі на Падляшшы запрашае на спевы, танцы і кірмашы


У чэрвені ў рамках Другога фестывалю беларускай традыцыі «СОНЦАГРАЙ» будзе можна пазнаёміцца з беларускай музыкай, танцамі, выяўленчым мастацтвам і нават кухняй. Падзею, арганізаваную Фондам ТУТАКА, сваёй медыйнай апекай падтрымаў «Белсат».

Другі фестываль беларускай традыцыі «СОНЦАГРАЙ»

У пятніцу 9 чэрвеня 2023 а 17:00 сустракаймася на плошчы ля будынку GOKSiR ў Дубічах (вул. Główna, 67). На сумесных песнях і танцах згуляюць:

  • Спеўны ансамбль з Дубічаў Царкоўных;
  • «Малінкі»;
  • «Каляжанкі» (Беларусь);
  • «Капэла Колішнія» (Беларусь).
  • У гэты дзень гасцей таксама чакаюць:
  • «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым;
  • майстэрня традыцыйнага падляскага ручніка, што зладзіць Аліна Дэмбоўска;
  • мясцовы кірмаш.

Суботу 10 чэрвеня мы разам з фестывалем беларускай традыцыі «СОНЦАГРАЙ» разам гуляем у Сокале. У 17:00 мы ўбачымся на плошчы цэнтру мясцовай творчасці па адрасе Саколе, 59. На сумесную гульню запрашаюць:

  • «Чырвоныя Шпількі»;
  • «Наўзаем» з Бельска-Падляскага;
  • «Каляжанкі» (Беларусь);
  • «Капэла Колішнія» (Беларусь).
  • У Сокале нас таксама чакаюць:
  • «Спеўны сход» на чале з Сержуком Доўгушавым;
  • майстэрня традыцыйнага падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай;
  • мясцовы кірмаш.

У нядзелю 18 чэрвеня фестываль беларускай традыцыі «СОНЦАГРАЙ» запрашае на сумеснае свята са спевамі і танцамі ў Цесным. Пачатак а 17:00. У гэты дзень будуць граць і спяваць:

  • «Журавінкі»;
  • «Жэмерва»;
  • «Беларускі цуд» (Літва);
  • «Капэла Колішнія» (Беларусь).

А таксама:

  • «Спеўны сход» Сержука Доўгушава;
  • майстэрня падляскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай.

У суботу 24 чэрвеня мы будзем святкаваць Купалле. Удзельнікаў чакае вогнішча, вянкі, радасць, лета і каханне на пляжы ў Бондарах. З 16:00 нас чакаюць майстар-класы:

  • купальскія зёлкі ад Агнешкі Прымакі;
  • традыцыйная крайка з Ірынай Мазюк;
  • падляскі абрадавы ручнік з Алінай Дэмбоўскай;
  • традыцыйныя інструменты, такія як дуда і ліра;
  • майстар-класы беларускіх традыцыйных танцаў;
  • сумеснае пляценне вянкоў і спевы купальскіх песень.

На кірмашы можна будзе купіць вырабы традыцыйных рамёстваў і пакаштаваць стравы ад мясцовых гаспадынь. Сытыя, апранутыя і падбадзёраныя ўдзельнікі адправяцца на сумесныя танцы і спевы. У фінале выступяць:

  • спеўны ансамбль з Дубічаў Царкоўных;
  • спеўны ансамбль з Дабраводы;
  • «ЗГРАЯ»;
  • «Чырвоныя Шпількі»;
  • Капэла Алены Мялешкі (Беларусь);
  • «Беларускі Цуд» (Літва);
  • «Капэла Колішнія» (Беларусь);
  • «Мярэжа» (Беларусь);
  • «Гайда Банда».

Акрамя танцаў і спеваў нас чакае традыцыйна купальскі карагод і спевы ля вогнішча. Вы таксама можаце ўзяць з сабой намёты і пераночыць у мясцовым кемпінгу.

Падрабязнасці на сайце tutaka.org, у профілях у сацсетках фонду і ў абвестцы ў Facebook. Уваход на фестываль бясплатны. Медыйны патранаж над падзеяй ажыццяўляе «Белсат».

belsat.eu

Стужка навінаў