Нідэрланды таксама адмовіліся аплачваць расейскі газ у рублях


Нідэрландская газавая кампанія «GasTerra» вырашыла не выконваць патрабаванні «Газпрома» па плацяжах за расейскі газ у рублях.

У адказ на гэта «Газпром» аб’явіў аб спыненні паставак з 31 мая 2022 года, гаворыцца ў заяве «GasTerra».

Нідэрландская газавая кампанія «GasTerra».
Фота: nos.nl

«Прэзідэнт Расеі Пуцін ва ўказе ад 31 сакавіка заявіў, што з гэтага часу за расейскі газ давядзецца плаціць у рублях. Гэта значыць, што любы, хто хоча купіць газ, павінен адкрыць у «Газпромбанку» ў Маскве і еўра, і рублёвы рахунак. «GasTerra» не пагодзіцца з плацежнымі патрабаваннямі «Газпрама».

Гэта звязана з тым, што гэта пагражае парушэннем санкцый, уведзеных ЕЗ, а таксама таму, што існуе занадта шмат фінансавых і аперацыйных рызык, звязаных з неабходным маршрутам плацяжу», – распавялі ў кампаніі.

У кампаніі «GasTerra», якая на 50% належыць ураду Нідэрландаў, запэўніваюць, што прадугледзелі варыянт з адключэннем газу і будуць купляць яго ў іншых пастаўшчыкоў. Таксама ў «GasTerra» дадалі, што неаднаразова заклікалі «Газпром» выконваць дамоўную структуру плацяжоў і абавязацельстваў па пастаўках, але безвынікова.

Раней расейская кампанія «Газпром» спыніла пастаўкі газу для Польшчы, Літвы, Фінляндыі і Балгарыі.

Аналітыка
Беларускі валютны рынак: адлюстраванне сітуацыі на расейскім рынку і цяжкасці з прагназаваннем
2022.05.30 19:57

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў