Дзецям-сіротам з Украіны і так званых ДНР ды ЛНР спрасцілі працэдуру выдачы грамадзянства РФ


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 30 траўня падпісаў указ аб спрошчаным парадку прыёму ў грамадзянства РФ дзяцей-сіротаў з самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама з Украіны.

Указ апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі Расеі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Надзея Бужан.

У дакуменце сказана, што «дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, недзеяздольныя асобы, якія ёсць грамадзянамі Данецкай Народнай Рэспублікі, Луганскай Народнай Рэспублікі або Украіны, набываюць грамадзянства Расейскай Федэрацыі ў спрошчаным парадку».

Звярнуцца з просьбай надаць дзіцяці расейскае грамадзянства можа ягоны апякун, які мае грамадзянства Расеі, Украіны ці самаабвешчаных Данецкай ці Луганскай народных рэспублік. З такой просьбай таксама могуць звяртацца арганізацыі, што займаюцца дзецьмі-сіротамі.

Раней быў падпісаны ўказ аб спрошчаным парадку атрымання грамадзянства Расейскай Федэрацыі для жыхароў Запарожскай і Херсонскай вобласцяў Украіны нароўні з жыхарамі самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

Вусы Скарыны
Як збіралася і як рассыпалася Русь
2022.05.30 19:02

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў