З пачатку года замежны доўг Беларусі знізіўся да $ 18,1 млрд, а ўнутраны вырас на 19 %


Міністэрства фінансаў апублікавала апошнія звесткі пра вонкавы і ўнутраны даўгі Беларусі.

На дзень 1 красавіка 2021 года дзяржаўны доўг склаў Br 59,3 млрд і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br 1,5 млрд, або на 2,7 %.

Беларускія рублі, долары ЗША і еўры. Менск, Беларусь, 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Унутраны дзяржаўны доўг на дзень 1 красавіка склаў BR 11,8 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br 1,9 млрд з улікам курсавай розніцы. Гэта павелічэнне на 19,1 %.

Замежны дзяржаўны доўг на дзень 1 красавіка 2021 года склаў $ 18,1 млрд, зменшыўшыся з пачатку года на $ 0,5 млрд, або на 2,4 %.

У студзені – сакавіку ў краіну былі прыцягнутыя вонкавыя дзяржаўныя пазыкі на суму $ 171,5 млн:

  • $ 122,7 млн – ад ураду Расейскай Федэрацыі,
  • $ 40,3 млн – ад Міжнароднага банку рэканструкцыі і развіцця,
  • $ 8,3 млн – ад Экспартна-імпартнага банку Кітаю,
  • $ 0,2 млн – ад Еўрапейскага банку рэканструкцыі і развіцця ды Інвестыцыйнага банку краінаў Паўночнай Еўропы.

Пагашэнне замежнага дзяржаўнага доўгу ў студзені – сакавіку 2021 года склала $ 568,7 млн:

  • $ 242,7 млн – ураду і банкам Расейскай Федэрацыі,
  • $ 189,9 млн – банкам Кітаю,
  • $ 112,1 млн – Еўразійскаму фонду стабілізацыі і развіцця,
  • $ 22 млн – Міжнароднаму банку рэканструкцыі і развіцця,
  • $ 1,5 млн – Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця ды Інвестыцыйнаму банку краінаў Паўночнай Еўропы,
  • $ 0,5 млн – Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў