Беларусам прапануюць вечарам 30 сакавіка адключыць святло на 1 гадзіну. Навошта?


Мінпрыроды прапануе беларусам узяць удзел у міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі» і 30 сакавіка ў 20.30 адключыць святло на 1 гадзіну.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
Фота: Цімур Котаў / Белсат

«Гадзіна Зямлі» пройдзе ў Беларусі ўжо 16-ы раз. Толькі ў Менску будзе адключана падсветка такіх знакавых аб’ектаў, як Нацыянальная бібліятэка, Белдзяржцырк, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, комплексы «Мінск-арэна» і «Чыжоўка-арэна», стадыён «Дынама» і іншыя.

«Гадзіна Зямлі» – не толькі самая масавая экалагічная акцыя, але і самая масавая грамадская акцыя ў гісторыі чалавецтва. Упершыню яна была праведзеная ў аўстралійскім Сіднэі 31 сакавіка 2007 года. Амаль праз два дзесяцігоддзі існавання ў акцыі штогод удзельнічаюць звыш 2 млрд чалавек і тысячы прадпрыемстваў са 190 краін свету.

Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць, а гарадскія ўлады ініцыююць выключэнне падсветкі гарадскіх аб’ектаў.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў