У Менску асудзілі падпалкоўніка КДБ, які здабыў перамовы Эйсмант і Баскава


Менскі гарадскі суд асудзіў да 10 год калоніі былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Пра гэта паведамляе Генпракуратура.

Аляксей Храловіч. Скрыншот: ОНТ

Ён прызнаны вінаватым у здрадзе дзяржаве (частка 2 артыкула 356 КК). Таксама Храловіч пазбаўлены звання «падпалкоўнік»; яму прызначаны штраф у 16 000 рублёў.

У сакавіку 2021 года на дзяржаўным тэлебачанні паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты», у якім распавялі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча.

Падпалкоўнік здабыў перамовы Дзмітрыя Баскава, Наталлі Эйсмант і Дзмітрыя Шакуты і перадаў іх тэлеграм-каналу «Нехта». Тыя абмяркоўвалі падзеі забойства Рамана Бандарэнкі ў Менску.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў