Беларусы, якія выехалі з краіны і не плацяць падаткаў у Беларусі, будуць аплочваць 100% камуналкі


У Беларусі ўвялі змены ў аплаце за жыллёва-камунальныя паслугі для тых, хто з’ехаў з краіны і не плаціць падаткаў. Савет Міністраў падпісаў адпаведную пастанову № 166 і ўнёс змены ў дакументы аб дармаедскім дэкрэце.

Цяпер тым беларусам, якія не выплочваюць падаткаў на радзіме і якія выехалі за мяжу з 1 сакавіка 2022 года больш як на 30 дзён запар, будуць павінны ў поўным абʼёме аплочваць камунальныя паслугі на радзіме.

Аднак ёсць выключэнне: плата за некаторыя віды камунальных паслуг не спаганяецца, калі грамадзянін выехаў з краіны на тэрмін больш за 10 содняў запар на лячэнне ці праз некаторыя іншыя прычыны. У гэтым выпадку трэба абавязкова папярэдне апавясціць камунальнікаў пра свае планы выехаць за межы краіны.

Памежны камітэт будзе паведамляць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны інфармацыю пра тых, хто выехаў з краіны на тэрмін больш за 30 дзён.

Артыкулы
Плююць у твар, не здаюць кватэраў. Актывісткі збіраюць звесткі пра дыскрымінацыю беларусаў
2022.03.30 11:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў