На Гарадзеншчыне ўвялі збор за мінанне мяжы на аўтамабілі


Дэпутаты гарадзенскага абласнога савету ўвялі мясцовы збор за пераезд дзяржаўнай мяжы на аўтамабілі, паведамляе Telegram-канал «ЛидаМедиа».

Абласныя Саветы дэпутатаў увялі ў пунктах пропуску на Гарадзеншчыне мясцовы збор за мінанне машынамі дзяржаўнай мяжы. Такая магчымасць прадугледжваецца Падатковым кодэксам.

Дадатковы збор увялі да 1 студзеня 2023 года. Паведамляецца, што сабраныя сродкі пойдуць на папярэджанне каронавіруса і барацьбу з ім.

Збор памерам адну базавую велічыню будуць аплочваць кіроўцы аўтамабіляў пры пераездзе мяжы. Ад выплаты вызваляць асобаў, якія едуць на пахаванне родных і блізкіх, тых, хто суправаджае памерлых, а таксама ўдзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I і II групы, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобаў, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы, і некаторых іншы.

Рашэнне набудзе моц праз месяц.

Hавiны
Што новага будзе ў Беларусі з 1 сакавіка
2021.02.28 17:31

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў