Гурт «Разбітае сэрца пацана» з'ехаў ва Украіну


Музыкі гурта «Разбітае сэрца пацана» на сваёй старонцы ў Instagram напісалі, што за апошні месяц ім тройчы адмовілі ў атрыманні гастрольнага пасведчання. Таму музыкі вырашылі зʼехаць ва Украіну.

Гурт «Разбітае Сэрца Пацана». Крыніца: Разбітае Сэрца Пацана / vk.com

Музыкі гурта «разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка ўжо зʼехалі ва Украіну. Музыкі кажуць, што гэта часовае рашэнне.

«РСП за апошні месяц тры разы адмовілі ў атрыманні гастролькі. Мы ўсе вельмі фанатычна ставімся да праекту, у нас хутка новы альбом і куча розных ідэй. Таму часова вырашылі пераехаць у Кіеў. Пакуль што палова, чакаем другую. Не ведаем што з гэтага атрымаецца і што будзе заўтра, але мы ва ўсякім разе паспрабуем », – паведамілі музыкі гурта ў Instagram.

Раней шэраг музыкаў і творцаў таксама прынялі рашэнне пакінуць Беларусь.

Hавiны
Берасцейскаму гурту «Дай Дарогу!» не дазволілі выступіць з канцэртам у Менску
2021.03.06 17:52

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў