Гарадзенец напісаў пра намер здзейсніць масавае забойства ва ўніверсітэце. Яго судзілі там жа


Гарадзенец напіўся і напісаў сябру ў Telegram, што збіраецца здзейсніць масавае забойства на юрыдычным факультэце Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Яго судзілі на адкрытым выязным пасяджэнні ў гэтым самым універсітэце, піша Hrodna life.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У выніку хлопца судзілі паводле ч. 1 арт. 340 КК «Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы».

Хлопец сваю віну прызнаў, за паведамленне яму прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі». Прысуд вынес 22 лістапада 2023 года суд Ленінскага раёну Горадні.

Асуджаны працуе паводле дамовы падраду ў ТАА, мае вышэйшую адукацыю.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў