У Беларусі зафіксаваны новы антырэкорд па колькасці захварэлых на ковід за дзень


Паводле Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі за содні зарэгістравалі 2 387 новых выпадкаў інфікавання каронавірусам.

Калі арыентавацца на афіцыйную статыстыку, то гэта рэкордны паказнік за ўвесь час эпідэміі ў Беларусі. Прычым папярэдні рэкорд быў зафіксаваны толькі ўчора – 2 302 выпадкі інфікавання.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваныя 740 988 выпадкаў каронавірусу. З іх ачунялі 732 012 пацыентаў.

За содні зафіксаваныя 15 смерцяў пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй.

Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерлі 6 039 асобаў, сведчыць Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
Больш за 50 % заражэння каронавірусам у Менску прыпадае на о-мікрон
2022.01.24 08:41
  • Афіцыйная статыстыка Мінздароўя наконт каронавіруса выклікае вялікі недавер у экспертаў і грамадскасці. Напрыклад, паводле звестак ААН, у красавіку – чэрвені 2020 года ў Беларусі анамальна вырасла смяротнасць: былі зафіксаваныя на 5600 смерцяў больш, чымся за год да таго. Менавіта на гэтыя месяцы прыйшоўся пік першай хвалі эпідэміі каронавіруса. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя на дзень 1 ліпеня 2020 года прызнала толькі 398 смерцяў ад COVID-19.
  • Летась журналісты тэлеканалу «Настоящее время» прааналізавалі звесткі, атрыманыя ад «Кіберпартызанаў», і прыйшлі да высновы, што ў Беларусі з сакавіка 2020 года да сакавіка 2021-га ад каронавіруса залішняя смяротнасць склала 32 тысячы.
Аб’ектыў
О-мікрон наступае
2022.01.13 22:08

РР belsat.eu

Стужка навінаў